Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Неделя родного языка

 

 

 ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

 

п/п

Мерапрыемства

Дата

Адказныя

1

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

16.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

2

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

3

Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

19.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

4

Марафон

“Мова родная-мова модная”

(праслухоўванне беларускіх песень)

19.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

Марчык Т.М.

5

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў

“Маё любімае слова па-беларуску”

19.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

6

Гастранамічны фэст

“Беларуская кухня”

20.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

7

Віктарына

“Фальклор, фальклор – душа народа”

20.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

8

Конкурс творчых пісьмовых работ

“За што я люблю родную зямлю”

21.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

9

Прэзентацыя серыі кніг

“Скарбонка гістарычнай памяці”

22.09

Бібліятэкар

Гаўрыльчык Н.І.

10

Выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа

22.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

11

Круглы стол па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы

23.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

12

Старт творчай акцыі

“Чытаем Максіма Танка разам”

23.09

Барчук А.Л.,

Ігнатовіч В.А.

 

 

19 верасня 2022 года

   Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі!

 ...Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску!

Гэтыя словы Яўгеніі Янішчыц сталі дэвізам дня падчас правядзення акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Навучэнцам і супрацоўнікам нашай школы прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго дня.

 

Усе жадаючыя маглі ў фае на працягу дня на лісце ватмана запісаць любімае слова па-беларуску. Старшакласнікі потым апрацавалі вынікі і зрабілі інтэрактыўнае воблака слоў “ Маё любімае слова па-беларуску”. І вось, што атрымалася:

20 верасня 2022 года

У рамках Тыдня роднай мовы 20 верасня вучні прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце ““Беларуская кухня”. Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнае выкарыстанне якасных прадуктаў харчавання, незвычайны спосаб прыгатавання страў.

Усім добра вядома, што сімвалам Беларусі з’яўляюцца дранікі і наогул стравы з бульбы. Аднак, бабка, куцця,наліснікі, узвар,яечня таксама паважаліся беларусамі.

Вучні азнаёміліся з асноўнымі відамі страў, рэцэптамі прыгатавання,адгадвалі назву ежы па малюнках. Жадаючыя спрабавалі бліны. Было вельмі смачна і цікава. А кіравала гастранамічным працэсам Ігнатовіч Вольга Аляксандраўна.

 

Сёння праводзілася вікрарына з вучнямі 1 - 5 класаў "Фальклор, фальклор - душа народа". У час віктарыны вучні не толькі выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, але і імкнуліся размаўляць на роднай беларускай мове.

 

21 верасня 2022 года ў рамках праграмы святкавання Тыдня роднай мовы ў нашай школе прайшоў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. У ім прынялі ўдзел вучні 9 класа. У кароткіх эсэ і вусных публічных выступленнях навучэнцы разважалі пра патрыятызм, сацыяльную і асобасную значнасць для кожнага такіх асноватворных катэгорый як радзіма, патрыятызм, родная мова.

 

Разделы сайта