Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.02.2020

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

                                 І.Пракаповіч

 

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999г.).

Сумная гісторыя ў гэтай даты – 21 лютага. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

17 лютага 2020 года вучні і настаўнікі ў час правядзення лінейкі былі праінфарміраваны пра пачатак правядзення ў нашай школе Тыдня роднай мовы і літаратуры, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. Няхай жа зноў і зноў мы яшчэ раз убачым і адчуем, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Таксама ў гэты дзень з вучнямі 5-6 класаў была праведзена віктарына “Размаўляем па-беларуску” і акцыя “Маё любімае беларускае слова”.

Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра “языкі”.
Няхай гучаць у кожным слове
І продкі нашы, і вякі!

                                                             І.Пракаповіч.

19.02.2020: Конкурс чытальнікаў вершаў "Мая душа, мой свет - ты, мая родная мова"

20.02.2020: Конкурс малюнкаў "Край родны мой, як ты мне даспадобы"

 

 

 

 

 

 

Разделы сайта