Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.04.2018

Аб правядзенні выпускных экзаменаў

Да ўвагі вучняў і бацькоў

Згодна з інфармацыяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2017/2018 навучальны год заканчваецца 31 мая 2018 года. Урачыстае мерапрыемства "Апошні званок" для выпускнікоў 9 і 11 класаў будзе праведзенае 30 мая.

Выпускныя экзамены па заканчэнні навучання і выхавання на II і III ступенях адукацыі будуць праводзіцца ў перыяд з 1 па 9 чэрвеня 2018 года. Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Матэматыка", "Руская мова" праводзяцца ў пісьмовай форме і пачынаюцца а 9 гадзіне.

Для выпускнікоў 9 класа іспыты будуць праводзіцца 2, 5 і 7 чэрвеня па вучэбных прадметах "Беларуская мова" (дыктоўка), "Руская мова" (дыктоўка), "Матэматыка" (кантрольная работа), у пісьмовай форме. Для выпускнікоў 11 класа іспыты па вучэбных прадметах "Беларуская мова" (пераказ) або "Руская мова" (пераказ) і "Матэматыка" (кантрольная работа) адбудуцца 1, 4 і 6 чэрвеня ў пісьмовай форме.

Інфармацыя пра дакладныя даты правядзення выпускных экзаменаў па прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка", а таксама даты і час правядзення экзаменаў у вуснай форме па прадметах "Замежная мова" і "Гісторыя Беларусі" будзе вядомая крыху пазней, але не пазней за 2 тыдні да заканчэння навучальнага года.

У адпаведнасці з пунктам 91 Правілаў правядзення атэстацыі пісьмовыя выпускныя экзамены пры правядзенні выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін праводзяцца:

па заканчэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

21 жніўня — па беларускай мове;

23 жніўня — па рускай мове;

27 жніўня — па матэматыцы;

па заканчэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

22 жніўня — па матэматыцы;

24 жніўня — па беларускай або рускай мове.

Разделы сайта